Агляд вадкасцi BY Е-liquid

GOOGLE TRANSLATE

Больш за год таму да мяне ў галаву прыйшла думка, а чаму б не зрабіць агляд на беларускай мове. Цэлы год я выношваў яе, і сёння якраз зоркі склаліся так, што пара рабіць агляд менавіта на беларускай мове. Сустракайце, агляд на вадкасці BY E-liquid. І калі ласка, моцна не лайцеся, усё бывае ў першы раз …

Прабачце мяне сябры расіяне, украінцы і іншыя, хто не разумее беларускай мовы, для вас я зрабіў пераклад у відэароліку (субтытры).

Увага: Усё напісанае ніжэй — з’яўляецца маім асабістым меркаваннем. Ваша ўспрыманне смаку можа адрознівацца ад майго. Фламастэры, яны розныя!

Вадкасці былі прадстаўлены для тэсту асабіста Уладзімірам і крамай Vape Mogilev, за што ім вялікі дзякуй.

Усе фотаздымкі клікабельны.

Вадкасці BY E-liquid. Агульны фотаздымак

Вадкасці BY E-liquid. Агульны фотаздымак

Гэтую вадкасць вырабляе мой зямляк Уладзімір Карначык і прадае яе пад маркай BY E-liquid. Вытворчасць арганізавана ў маім родным горадзе Магілёве, гэта першае вядомае мне вытворчасць вадкасцi у рэспубліцы Беларусь. Мне будзе вельмі прыемна распавесці вам аб ўсіх лінейках і ўсіх смаках гэтай вадкасці.

У першай частцы агляду я спынюся на базавай лінейцы, якая называецца менавіта BY E-liquid. Гэтая вадкасць каштуе зусім нядорага, чым і падкупляе радавога парыльшчыка. І менавіта цяпер мы яе падрабязна разгледзім, а да астатніх лінеек вернемся ў наступным аглядзе.

Вадкасці BY E-liquid. Этыкетка

Вадкасці BY E-liquid. Этыкетка

Усяго ў базавай лінейцы 30 розных смакаў, я спынюся толькі на 11 з іх. Аб’ём бутэлечак ўсяго 10 мл, але ў бліжэйшых планах будуць і бутэлечкі большага аб’ёму. На этыкетцы кожнай бутэлечкі вы знойдзеце ўсю неабходную інфармацыю. Колькасць нікаціну, папярэджаннi, назву вадкасці і гэтак далей.

"Вадкасці

Асабліва адзначу, што ў кожнай бутэльцы наліта не 10 а 11 мілілітраў, калі быць больш скурпулёзным, то 10 мілілітраў і яшчэ 10 адсоткаў.
Колькасць нікаціну ў базавай лінейцы вадкасці можа быць 0, 6 або 12 міліграмаў на міллілітр. Сама вадкасць замяшаная на аснове з утрыманнем прaпiленглюколя і глiцырына па 45% і 10% вады.
А зараз пяройдзем да апісання кожнага смака паасобку.

Смакi вадкасцi BY E-liquid

Чорная гарбата

Вадкасці BY E-liquid. Чорная гарбата

Вадкасці BY E-liquid. Чорная гарбата

Узорны смак моцнай і якаснай чорнай гарбаты без цукру. Смак прыемны і правільны, не сыходзіць у бок зялёнай гарбаты і травы. Пах натуральны, ледзь масляністы. Пасмакоўе выдатнае, у меру вяжа, у меру даўкае, у меру гарчыць.

Вінаград

Вадкасці BY E-liquid. Вінаград

Вадкасці BY E-liquid. Вінаград

Класічная Ізабэла. Смачная, салодкая, трохі алеістая. Смак выразны і ясны, без костачак і лісця. Пах крыху рэзкі, але вядомы нават з некалькіх метраў. Пасмакоўе с зусiм невялікім прысмам костачак. Выдатная вадкасць для аматараў вінаграда гэтага гатунку.

USA sigar

Вадкасці BY E-liquid. USA sigar

Вадкасці BY E-liquid. USA sigar

Цыгарэтны тытунь, мне нагадўся смак Мальбара, але без негатыўнага прысмака. Ледзь попельная, трохі смалянiстая з прысмакам паперы. Пах тытунёва-цыгарэтны, а пасмакоўе ледзь жгучае, цыгарэтнае, смалянистае і доўгае.

Apple juice

Вадкасці BY E-liquid. Apple juice

Вадкасці BY E-liquid. Apple juice

Разбаўленыя вадой сок з салодкіх яблыкаў гатунку «Штрыфель». Паху і пасмакоўя практычна няма, але цалкам гэта вельмі смачна і можна парыць хоць круглыя суткі.

RUM

Вадкасці BY E-liquid. RUM

Вадкасці BY E-liquid. RUM

Упэўнены смак рому, хто хоць раз спрабаваў гэты напой ні з чым яго не зблытае. На мой густ не хапае «крэпасцi», але гэта асабліва асабістае. У цэлым смак прыемны і праўдападобны. Пах слаба алкагольны з нотамі карамелі і вядома рому. Пасмакоўе мяккае і нядоўгае.

Суніцы

Вадкасці BY E-liquid. Суніцы

Вадкасці BY E-liquid. Суніцы

Свежая ягадка прама з градкі, салодкая і сакавітая. Няма ні намёку на горыч або прысмак лісця. Пах тонкі і прыемны, пасмакоўе ледзь з гарчынкай.

Журавіны

Вадкасці BY E-liquid. Журавіны

Вадкасці BY E-liquid. Журавіны

Смак выспелых салодкiх журавін без лішняй кіслаты. Смак натуральны і ня скочваецца ў журавіны у цукры. Пах тонкі і вядомы (аж сліна вылучаецца). Пасмакоўе з невялікай кіслінкай. Добрая вадкасць на кожны дзень.

RY-4

Вадкасці BY E-liquid. RY-4

Вадкасці BY E-liquid. RY-4

Руянчык! Ачмуральна смачны Руян! Многія называюць яго проста каралельно-ванільны тытунцом, але правільны Руян нашмат шматгранней такога простага апісання. Гэта правільны, у мяне не хапае слоў і думак распавесці аб усіх тонкасцях смаку і паху! Адназначна вадкасць для душы і цела на кожны дзень.

Tab. simphony

Вадкасці BY E-liquid. Tab. simphony

Вадкасці BY E-liquid. Tab. simphony

Адносна рэзкi, але духмяны з пяченькам тытунь. Пах сухі, ледзь пыльны, а пасмакоўе салодкае з невялікім прысмакам яблыка і цыгарэтнай смалы.

Зялёная гарбата

Вадкасці BY E-liquid. Зялёная гарбата

Вадкасці BY E-liquid. Зялёная гарбата

Эталонны смак зялёнай гарбаты. Гэтую вадкасць можна парыць тыдзень без прыпынкаў і яна не надакучыць. Можна сказаць, што гэтая гарбата, смачней сапраўднай зялёнай гарбаты. Пах ўпэўнены, магчыма трохі пыльны, але можа гэта мне толькі здалося. Пасмакоўе выдатнае, у меру сухое і аддае гарбатай.

Чарніцы

Вадкасці BY E-liquid. Чарніцы

Вадкасці BY E-liquid. Чарніцы

Усю раніцу вы правялі ў лесе збіраючы ягады, узнагародай вам стала поўнае вядзерца чарніц. Ніжнія ягады былі раздушаныя верхнімі, пусцілі сок і водар. Цяпер яе трэба есцi, есцi вялікай лыжкай! Менавіта такія адчуванні прыходзяць на розум ад смаку гэтай вадкасці, больш дадаць няма чаго. Неверагодна смачна!

У цэлым уся базавая лінейка BY E-liquid мне спадабалася. Яна танная і смачная, яе можна выкарыстоўваць як у баках, так і ў дрыпках, яе можна без боязі заліць у клiрамайзер. Смак і водар гэтай вадкасці застаюцца прыемнымі на любой прыладзе.

2016 | Zuncl
Фотаздымкi | Zuncl

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Автор блога BelVaping. Стаж парения с января 2011. Тестирую готовые и создаю новые вкусы, известен как "Чумной Доктор".

Рекомендуем также:

Один комментарий

  1. Сяргей:

    Шчыра дзякуй, за агляд на мове, гэтага не хапала) маю надзею, што гэта не адзіная спроба)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: